Апостальская сталіца: дакумент для барацьбы з сексуальнымі злачынствамі ў Касцёле
16 мая быў апублікаваны
ліст Кангрэгацыі Веравучэння да епіскапатаў аб дзейнасці ў выпадках выкрыцця злачынстваў,
звязаных з сeксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі.
Падрыхтоўка
гэтага дакумента пачался, яшчэ ў ліпені мінулага года, з нагоды публікацыі новых нормаў
прымянення Апостальскага ліста Бэнэдыкта XVI у форме motu proprio “Sacramentorum sanctitatis
tutela”.
Разам з лістом Кангрэгацыі Веравучэння аб дзейнасці ў выпадках выкрыцця
злачынстваў, звязаных з сeксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі,
ва ўсе біскупскія канферэнцыі былі разасланы суправаджальныя лісты. Іх мэта заключаецца
ў тым, каб заахвоціць мясцовыя епіскапаты і генералаў ордэнаў да выпрацоўкі “Кіруючых
прынцыпаў” для дзейнасці ў падобных выпадках, з ўлікам асаблівасцяў сітуацый ў розных
рэгіёнах. “Кіруючыя прынцыпы” павінны быць распрацаваны і перадзены ў Апостальскую
Сталіцу да канца мая 2012 г.
Сёння, падчас прэс-канферэнцыі кс. Фэдэрыко Ламбардзі,
кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, расказаў, што асноўны дакумент Кангрэгацыі
Веравучэння, з’яўляецца дастаткова кароткім, але вельмі канкрэтным. Ён падзелены на
тры часткі. Першая тычыцца агульных указанняў: асаблівай увагі да ахвяраў сэксуальнага
выкарыстання, што ўключае духоўную і псіхалагічную дапамогу ім і іх блізкім; праграму
па прадбачанні здзяйснення злачынства (праз стварэнне бяспечных умоваў для дзяцей),
асаблівую ўвага да адукацыі святароў; дасканалае даследванне выпадкаў з адпаведным
асуджэннем ці рэабілітацыяй у выпадках невіноўнасці; а таксама супрацоўніцтва з грамадзянскімі
ўладамі.
Другая частка дакумента тычыцца дзейсных сёння нормаў кананічнага
права: кампетэнцый біскупаў у вывучэнні злачынства і падрыхтоўкі і перадачы інфармацыі
ў Кангрэгацыю Веравучэння; кананічных і касцёльных нормаў пакарання віноўнага. Трэццяя
частка змяшчае серыю карысных заўваг для таго, каб сфармуліраваць канкрэтныя кіруючыя
прынцыпы для дзенасці біскупаў і генералаў ордэнаў.
Паміж іншым, дакумент абавязвае
забяспечыць належны клопат аб ахвярах насілля, захоўваць іх гонар і рэпутацыю, дзейнічаць
згодна з грамадзянскімі законамі (г.зн. своечасова паінфармаваць прадстаўнікоў улады
аб злачынстве), гарантаваць падазраванаму магчымасць атрымліваць усю інфармацыю, якая
тычыцца яго выпадку, а таксама не дапускаць вінаватых асобаў да публічнага служэння,
каб не падвергнуць небяспецы дзяцей і грамадства.