2011-05-15 14:07:05

Іспанія: футбалісты “Рэалу” падаравалі выйграны кубак Божай Маці


RealAudioMP3 Футбалісты іспанскага футбольнага клуба “Рэал Мадрыд” прынеслі ў дар Найсвяцейшай Панне Марыі Каралеўскі Кубак, які яны выйгралі пасля 18 гадоў. Цэрымонію перадачы Кубка, якая адбылася ў каталіцкай катэдры, Маці Божай Альмудена узначаліў кардынал Антоніо Варэла, арцыбіскуп Мадрыда.

“Футбол гэта значна больш чым проста спорт. Ён мае ў сабе шмат чаго з мастацтва і з той рэальнасці, дзе маральныя і чалавечыя каштоўнасці граюць вялікую ролю”, адзначыў іерарх. “Каталіцкі касцёл ушаноўвае Божую Маці пад рознымі званнямі, якія цесна звязаныя з гістрорыяй народа. - кажа кардынал Варэла - Маці Божая Альмудена з’яўляецца сведкам “хрысціянскага нараджэння Мадрыда ў другім тысячагоддзі”,- сказаў арцыбіскуп гэтага горада. Кардынал пажадаў футбалістам шматлікіх поспехаў, і заахвоціў іх несці “надзею ў жыццё краіны”. Ён запрасіў, таксама, гульцоў “Рэалу” прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць ў жніўні ў іспанскай сталіцы.

“Ахвяраванне кубка Маці Божай Альмудена з’яўляецца вялікай радасцю, бо футбол таксама можа прычыніцца да пабудовы лепшага свету, больш справядлівага і салідарнага”, сказаў прэзідэнт мадрыдскага клуба Флорэнтіно Пэрэз.








All the contents on this site are copyrighted ©.