2011-05-15 10:10:28

Пасланне Генеральнага сакратара ААН з нагоды Міжнароднага дня сям’і


RealAudioMP3 15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. З гэтай нагоды Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім адзначае, што “сёння шматлікія сем’і жывуць ва ўмовах вялікіх цяжкасцяў”. Пан Гі Мун звярнуў увагу на вялікія пакуты, які церпяць сем’і ва ўсіх кутках свету, прычынай якіх з’яўляецца бажнасць. “З прычыны адсутнасці працоўных месцаў і сродкаў да жыцця, бацькі не ў стане забяспечыць неабходнае харчаванне для сваіх дзяцей - кажа генеральны сакратар ААН - У выніку дзеці на працягу ўсяго свайго жыцця пакутуюць ад узнікшых фізычных траўм”. “Беднасць па ранейшаму з’яўляецца прычынай сотняў тысяч смярцей падчас родаў”,адзначае Пан Гі Мун

“Галоўнай крыніцай гэтай праблемы часта з’яўляецца сацыяльная ізаляцыя. Дыскрымінацыя і няроўны доступ да сацыяльных паслуг пазбаўляюць сем’і магчымасці лепшай будучыні для сваіх дзяцей. - сказаў Генсек ААН -Некаторыя групы сем’яў знаходзяцца ў асабліва цяжкай сітуацыі. Гэта сем’і, сем’і ў якіх прысутным з’яўляецца толькі адзін з бацькоў і тыя, у якіх даспамога беспрацоўным, хворым ці інвалідам з’яўляецца асноўным даходам, ці якія жывуць у гарадскіх трушчобах ці ў сельскай мясцовасці”. “Рызыцы маргіналізацыі і абяднення падвяргаюцца, сем’і эмігрантаў, тых, якія жывуць ва ўмовах канфліктаў ці напружанасці”, кажа ў сваім пасланні Пан Гі Мун.

Кіраўнік ААН, звяртае ўвагу на тое, што “некаторыя ўрады прынялі стратэгіі накіраваныя на дапамогу сем’ям, ў тым ліку праграмы грашовай падтрымкі, з падаткавымі ільготамі і спецыфічнымі сацыяльнымі праектамі. “Такая палітыка можа палепшыць харчовую і адукацыйную забяспечанасць дзяцей, можа паспрыяць перамозе над беднасцю, якая перадаецца ад аднаго пакалення да іншага”, адзначаецца ў пасланні.

“У гэты Міжнародны дзень сям’і мы падтрымліваем сем’і, якія даюць адукацыю дзецям, даглядаюць за старымі і спрыяюць ўзросту супольнасцяў збудаваных на талерантнасці і павазе да годнасці ўсіх”, кажа Пан Гі Мун.








All the contents on this site are copyrighted ©.