2011-05-15 14:08:11

Бэнэдыкт ХVI заклікае да малітвы за шматлікія і святыя пакліканні


RealAudioMP3 Да малітвы за шматлікія і святыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця паклікаў вернікаў Святы Айцец у разважаннях перад малітвай “Regina Coeli” 15 мая. Спасылаючыся да Нядзелі Добрага Пастыра, Сусветнага дня малітваў аб пакліканнях, Папа гаварыў аб асаблівых сувязях паміж веруючымі і іх Настаўнікам. Святы Айцец нагадаў значэнне слухання Божага Слова.

“Дарагія браты і сёстры!- сказаў Бэнэдыкт ХVI

Літургія IV Вялікоднай нядзелі паказвае адну з самых прыгожых іконаў, якія з першых стагоддзяў Касцёла паказвалі Пана Езуса: абраз Добрага Пастыра. Евангелле ад Святога Яна, у 10 раздзеле, апісвае асаблівыя адносіны паміж Хрыстом- Добрым Пастырам і яго стадам, адносіны так блізкія, што ніхто больш не зможа выкрасці авечкі з Яго рук. Яны на самой справе аб’яднаныя з Ім вузлам любові і ўзаемаразумення, што гарантуе ім дар вечнага жыцця. У той жа час Евангелле паказвае стаўленне стада да Добрага Пастыра-Хрыста, з дапамогай двух спецыфічных дзесловаў: слухаць і наследаваць. Гэтыя тэрміны азначаюць асноўныя характарыстыкі тых, хто жывуць, ідучы следам за Панам. Перш за ўсё слухаючы Яго Слова, з якога нараджаецца і сілкуецца вера. Толькі той, хто ўважліва прыслухоўваецца да голасу Пана ў стане ацаніць ў сваім сумленні правільныя рашэнні, каб дзейнічаць у адпаведнасці з Богам. Ад гэтага слухання ўзнікае такім чынам жаданне ісці за Езусам: мы дзейнічаем як вучні пасля высухання і прыняцця ў сабе навучання Настаўніка, каб жыць ім кожны дзень

У гэтую нядзелю спантанна нараджаецца нагадаць Богу аб пастырах Касцёла і тых, хто навучаецца, каб стаць пастырамі. Запрашаю вас, такім чынам, да асаблівай малітвы за біскупаў- у тым ліку і за Біскупа Рыму- за душпастыраў, за ўсіх тых, хто нясуць адказнасць у кіраванні Хрыстовым стадам, каб былі вернымі і разумнымі ў выкованні свайго служэння. Памолімся за пакліканні да святарства ў гэты Сусветны дзень малітваў за пакліканні, каб заўсёды хапала добрых работнікаў падчас жніва Пана. 70 гадоў таму Пашаныгодны папа Пій ХІІ заснаваў установу адносна святарскіх пакліканняў. Гэтая шчаслівая інтуіцыя майго папярэдніка была заснавана на перакананні, што пакліканні да святарства павялічацца і ўмацоўвацца ў мясцовых Касцёлах, пра якія лягчэй ў здаровых сямейных кантэкстах і якія ўмацоўваюцца духам веры, любові і пабожнасці. У пасланні з нагоды гэтага Міжнароднага дня я адзначыў, што пакліканне выканаецца тады, калі выходзіць “ад уласнай замкнутай волі і ад уласнай ідэі самарэалізацыі, каб паглыбіцца ў іншай волі- Божай волі, дазваляючы прытрымлівацца ёй”. Таксама і ў сённяшні час, калі голас Пана падвяргаецца рызыцы быць занураным сярод іншых галасоў, кожная касцельная супольнасць заклікана падтрымаць і даглядаць над пакліканнямі да святарства і кансэкраванага жыцця. Чалавецтва заўсёды мае патрэбу ў Богу, нават і ў нашым тэхналагічным свеце і заўсёды будзе патрэба ў пастырах, якія абвяшчаюць Яго слова і сустракаюцца з Панам у сакрамантах.

Ажыўлены пасхальнаю радасцю і верай ва Уваскрослага даверым нашы прапановы і намеры Панне Марыі, Маці кожнага паклікання, каб сваім заступніцтвам падтрымлівала шматлікія і святыя пакліканні, каб служыць Касцёлу і свету”.








All the contents on this site are copyrighted ©.