2011-05-14 12:00:57

Сірыйскі Патрырх аб арабскай “вясне народаў”


RealAudioMP3 “Мы заклікаем нашых лідэраў да вырашэння праблемаў у сваіх краінах. Мы жадаем эвалюцыі, а не рэвалюцыі”, так пракаментаваў арабскую “вясну народаў” Сірыйскі Патрыярх Ігнацый Юзэф ІІІ Юнан, які ўзначальвае Царкву, што налічвае каля 175 тыс. вернікаў, большасць з якіх пражывае ў Сірыі, Ліване і Іраку.

Іерарх растлумачыў, што разумее і падтрымлівае вызваленчыя рухі на Блізкім Усходзе, але не хацеў б, каб адбыўся пераход ад “таталітарнага рэжыму, які грунтуецца на кланах, сем’ях ці палітычных партыях” да “рэлігійнай дыктатуры, якая не будзе прызнаваць іншыя веравызнанні”. “Мы заклікаем да прагрэсу ў сферы правоў чалавека на Блізкім Усходзе”, адзначыў патрыярх, але перасцярог перад так званым “экспартам дэмакратыі”.

На яго думку асноўнай праблемй арабскіх краін з’яўляецца адсутнасць падзелу паміж рэлігіяй і дзяржавай. “Копты ў Егіпце сталі ахвярамі пераследаў, хоць у адпаведнасці з прынцыпамі Карана павінны знаходзіцца пад аховай мусульманаў. - падкрэслівае іерарх - Мы не маем патрэбы ў абароне з боку большасці, але мы хочам быць толькі паўнапраўнымі грамадзянамі. Мы чакаем, што палітычныя і рэлігійныя лідэры Блізкага Усходу разам скажуць аб тым, што ў ісламе з’яўляецца непрымальным напад на хрысціян".








All the contents on this site are copyrighted ©.