2011-05-14 13:38:08

Вялікабрытанія: гістарычнае пасяджэнне епіскапата


RealAudioMP3 13 мая ў Лондане закончылася пасяджэнне пленарнай сесіі англійскіх біскупаў. У ім упершыню прыняў удзел Апостальскі нунцый ў Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Менніні. У сваім звароце да біскупаў Англіі і Уэльсу ён сказаў, што жаданем Святога Айца Бэнэдыкт ХVI з’яўляецца рэалізацыя прынцыпаў акрэсленых ў Апостальскай Канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”, якая тычыцца пытанняў пераходу анліканаў у лона Каталіцкага Касцёла .

Акрамя таго арцыбіскуп Антоніо Мэнніні нагадаў аб заклапочанасці Бэнэдыкта ХVI аб больш дынамічнай евангелізацыі ў моцна секулярызаваным сучасным грамадстве. “Мінулагодняе апостальскае падарожжа святога Айца ў Вялікабрытанію паказала наколькі глыбокім з’яўляецца ў брытанцаў прага Добрай Навіны аб Езусе Хрысце”, адзначыў Апостальскі нунцый.

У сустрэчы епіскапату Вялікабрытаніі ўпершыню прымаў удзел кіраўнік ардынарыяту для былых англіканаў кс. прэлат Кэйт Нютон, які раней быў англіканскім біскупам. У гэтым сэнсе пленарная сесія ангельскіх біскупаў мела гістарычны характар.








All the contents on this site are copyrighted ©.