2011-05-13 14:00:15

Апублікавана інструкцыя “Universae Ecclesiae”


RealAudioMP3 13 мая была апублікавана інструкцыя Папскай Камісіі “Ecclessia Dei” па прымяненні Апостальскага ліста Бэнэдыкта ХVI ў форме motu proprio “Summorum Pontificum” (Вярхоўныя Пантыфікі). Назва гэтай інструкцыі - “Universae Ecclesiae” паходзіць ад першых словаў дакумента. Яе мэты заключаюцца ў тым, каб “гарантаваць правільную інтэрпрытацыю і прымяненне” Апостальскага ліста Бэнэдыкта XVI, захаваць для вернікаў найбольш старажытную Рымскую Літургію, якая з’ўляецца каштоўным скарбам і спрыяць прымірэнню ўнутры Касцёла”.

“Тры гады таму, калі толькі быў апублікаваны ліст Пантыфіка прысвечаны літургіі згодна Імшала 1962 г. Святы Айцец заклікаў біскупаў дасылаць у Апостальскую Сталіцу свае заўвагі і цяжкасці, якія ўзнікаюць у гэтай сферы. На падстваве гэтых заўваг была напісанна дадзеная інструкцыя - сказаў сёння падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі - Такім чынам Інструкцыя з’яўляецца плёнам трохгадовага даследвання прымянення закона, якое было прадугледжана ад самага пачатку”.

“Дакумент з’яўляецца даволі лёгкім для чытання. - расказаў кс. Ламбардзі - У ім апісваецца гісторыя Рымскага Імшала. Адзначаецца таксама, што дзве формы Рымскай Літургіі, якія акрэслены як звычайная і незвычайная, уяўляюць сабой выкарыстанне адзінага Рымскага абрада. Абедзьве формы з’яўляюцца выразам аднаго малітоўнага закона Касцёла”. “Улічваючы веліч і старажытнасць незвычайная форма павінна быць захавана з пашаны”, напісана ў Інструкцыі. Нарматыўная частка дакумента складаецца з 23 кароткіх пунктаў, якія тычацца розных аргументаў: кампетэнцыі біскупаў на дазвол трыдэнцкай літургіі, тлумачэнне паняццяў, адносіны паміж двума формамі Літургіі, нормы якія тычацца літургічных кніг і г.д.








All the contents on this site are copyrighted ©.