2011-05-12 11:12:46

Расія: новы Апостальскі Нунцый наведаў Маскоўскі Патрыярха


RealAudioMP3 11 мая новы Апостальскі Нунцый ў Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Іван Юркавіч сустрэўся з прадстаўнікамі Рускай Праваслаўнай Царквы. Мітрапаліт Іларыён, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату павіншаваў арцыбіскупа Юркавеча з пачаткам працы ў Маскве ў якасці новага нунцыя і выказаў надзею на далейшае канструктыўнае супрацоўніцтва паміж праваслаўнай Царквой і Апостальскай Нунцыятурай. Праваслаўны іерарх з задавальненнем адзначыў, што ў апошнія гады праваслаўна-каталіцкія адносіны ў Расіі значна палепшыліся. Мітрапаліт звярнуў увагу на пазітыўную ролю працы Сумеснай рабочай групы па вырашэнні праблем паміж Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой. На яго думку яна была паспяховай прыладай ў пошуках вырашэння розных праблемаў практычнага характару.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны перспэктывы далейшага каталіцка-праваслаўнага супрацоўніцтва ў галіне сумеснага сведчання аб хрысціянскіх каштоўнасцях ў сучасным грамадсве і ў сферы абароны правоў хрысціян, якіх пераследуюць у розных частках свету.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч запэўніў мітрапалітва Іларыёна аб жаданні працягваць супрацоўніцтва і паляпшаць ўзаемаадносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам.








All the contents on this site are copyrighted ©.