2011-05-12 13:12:26

Кардынал Антанэллі аб каштоўнасці ўсынаўлення


RealAudioMP3 9-15 мая ў Італіі праходзіць “Тыдзень права на сям’ю”, які мае на мэце прыцягнуць ўвагу грамадскасці да праблемаў дзяцей, пазбаўленых сям’і.

Да ўдзельнікаў гэтага форму скіраваў свой зварот кардынал Эніо Антанэллі, Прэфект Папскай рады па справах сям’і. У ім іерарх звярнуў увагу на тое, што “на сям’ю трэба глядзець з пункту гледжання дзіцяці”. “Аднак часта яе бачаць толькі з перспектывы дарослых і іх жаданняў, якія бывают эгаістычнымі і часта змяняюцца. - адзначыў іерарх - Для належнага развіцця дзеці і моладзь патрабуюць абодвух бацькоў, бацьку і маці, якія адараюць любоўю іх, а таксама саміх сабе. Аднак сёння ў многія дзеці не маюць такой магчымасці, таму кзаслугоўваюць найвышэйшай пахвалы сем’і, якія іх усынаўляюць, а таксама тыя, хто дапамагае натуральным бацькам у лепшым выкананні іх бацькоўскіх і выхаваўчых абавязкаў”.

Кардынал Антанэллі адзначыў, што неабходна спрыяць лепшаму разуменню людзьмі шляхетнасці, годнасці і каштоўнасці ўсынаўлення. “Неабходна зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць распады сем’яў: клапаціцца аб сям’ях, ствараць магчымасці для іх сустрэчы, дапамагаць эфектыўней перамагаць цяжкасці і канфлікты. - сказаў іерарх - Распады сем’яў з’яўляюцца галоўнай крыніцай духоўных ран дзяцей”.








All the contents on this site are copyrighted ©.