2011-05-12 12:25:24

Бэнэдыкт XVI: хрысціяне і яўрэі павінны разам сведчыць аб годнасці чалавека


RealAudioMP3 12 мая Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю яўрэйскай грамадскай арганізацыі “B'nai-B'rith International” . Гэта арганізацыя была заснавана ў 1843 г. у Н’ю Ёрку. Яна займаецца дабрачыннай і праваабарончай дзейнасцю.

У сваім пасланні Святы Айцец, падзякаваў удзельнікам арганізацыі ““B'nai-B'rith International”, за яе пазітыўны ўклад у развіццё каталіцка-яўрэйскага дыялога. Пантыфік прыгадаў, аб шматлікіх сумесных сустрэчах арганізаваных гэтай арганізацыяй і Папскай камісіяй па справах рэлігійнага дыялогу ў яўрэямі. “Сустрэча, якая адбылася ў Парыжы, падцвердзіла жаданне католікаў і яўрэяў, разам выконваць складаныя задачы, якія стаяць перад нашымі грамадствамі, а таксама супольна змагацца з несправядлівасцю, дыскрымінацыямі і парушэннем правоў чалавека.- сказаў Папа - Існуе шмат спосабаў для таго, каб хрысціяне і яўрэі, маглі супрацоўнічаць на карысць міра і дабра чалавецтва. Нашы думкі звяртаюцца да спраў міласэрнасці і служэння бедным, а таксама да агульнага сведчання аб нашым глыбокім перакананні ў тым, што кожны мужчына і жанчына створаны на цудоўны вобраз, таму маюць недатыкальнасць і годнасць”. “Гэта пераканне з’ўялецца фундаментам, для таго, каб спрыяць абароне правоў кожнага чалавека”, адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік падкрэсліў, што хрысціяне і яўрэі павінны супольна спрыяць разуменню ролі рэлігіі ў жыцці сучаснага грамадства, як інструмента, які пазбаўляе ад няпоўнага, гарызантальнага бачання чалавечай асобы і сумеснага жыцця людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.