2011-05-12 11:40:17

Апостальская Сталіца: новыя дакументы


RealAudioMP3 13 мая Заля Друку Апостальскай Сталіцы апублікуе Агульную інструкцыю Папскай Камісіі “Ecclesia Dei” аб прымяненні Апостальскага ліста Бэнэдыкта XVI ў форме мotu рroprio “Summorum Pontificum” (“Вярхоўныя Пантыфікі”). Гэты дакумент Святога Айца ўтрымлівае юрыдычныя і літургічныя заўвагі аб цэлебрацыі св. Імшы з Імшалам зацверджаным у 1962 г. папам Янам ХХІІІ, ці вядомым яшчэ, як трыдэнскай літургіі.

16 мая будзе апублікаваны ліст Кангрэгацыі Веравучэння, скіраваны да епіскапскіх Канферэнцыі, аб дзейнасці ў выпадках раскрыцця злачынстваў звязаных з сэксуальным выкарыстаннем непаўналетніх духоўнымі асобамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.