Мадрыд: радыё і тэлебачанне для Сусветных дзён моладзі
Удзельнікі Сусветных
дзён моладзі, якія пройдуць у жніўні 2011 г. у Мадрыдзе, будуць мець магчымасць атрымліваць
аператыўную інфармацыю праз радыё. Гэты спецыяльны праэкт, які называецца Radio GMG
будзе даступны ў FM-дыяпазоне і праз інтэрнэт на старонцы radio.madrid11.com. Ён быў
падрыхтаваны двума іспанскімі радыёстанцыямі: "Радыё Марыя" і "Радыё універсітэта
Наварра". “Упершыню ў гісторыі Сусветных дзён моладзі будзе афіцыйнае радыё гэтага
форума. - адзначае дырэктар "Радыё Марыя", Эстэбан Муніла - Прынцыпы, якія будуць
характарызаваць працу праэкта, гэта прафесійнасць, дух служэння і моладзевы запал,
які адпавядае духу сустрэчы”.
Акрамя радыёстанцыі, было створана спецыяльнае
інтэрнэт тэлебачанне, з дапамогай якога маладыя людзі змогуць сачыць за падзеямі ў
Мадрыдзе падчас форума і больш аператыўна атрымліваць неабходную інфармацыю.Штодзённа,
пачынаючы з 16 жніўня у эфіры будзе 6 гадзін трансляцыі у якія будуць уключаны знаёмства
з дзейнасцю Папы, асноўныя катэхезы і рэпартажы аб культурных мерапрыемствах. Праграмы
будуць даступныя як у рэжыме on-line, так і ноччу, для тых хто будзе сачыць за ходам
мерапрыемства з Азіі і Амерыкі.
“Мэта гэтых праэктаў, наблізіць моладзь да
Папы”, адзначае выканаўчы дырэктар Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе Яга дэ ла Сіерва.