2011-05-11 10:00:06

Кардынал Таран: насілле ў імя Бога не мае нічога супольнага з рэлігіяй


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран, прэфект Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу закончыў свой візіт у Бангладэш. “Чатыры дні інтэнсіўнай працы ў вельмі спакойнай атмасферы, далі мне ўбачыць, што Бангладэш можа разглядацца, як мадэль мірнага сумеснага жыцця прадстаўнікоў розных культур і рэлігій”, адзначае ў інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” іерарх.

Кардынал Таран, гаворачы аб адносінах с мусульманамі, адзначыў, што “ніякая святая кніга, ніякое месца, што лічыцца святым, ніякое свята, не могуць стаць аб’ектам знявагі з боку людзей іншых рэлігійных вызнанняў”. “І больш за тое, ніколі не могуць быць зняважаны асобы, якія збіраюцца на малітву – такія дзеянні могуць лічыцца толькі праявай знявагі Бога і не маюць нічога супольнага з рэлігіяй”, сказаў прэфект Папскай рады па міжрэлігійнаму дыялогу.

Гаворачы аб сваім падарожжы і сустрэчах, якія адбыліся падчас візіта ў Бангладэш, кардынал Таран, адзначыў форум, які проаходзіў у Міжнародным цэнтры ў Даку, сталіцы гэтай краіны. “У сустрэчы, арганізаванай каталіцкімі біскупамі прынялі ўдзел каля 500 лідэраў і прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, міністр па рэлігійным справам Бангладэшу, міністр культуры і ўсе каталіцкія біскупы гэтай краіны. - сказаў іерарх - у цэнтры дыскусій былі пытанні дыялога паміж рэлігіямі, як крыніцы гармоніі, адзінства і сацыяльнага дабрабыта. У Бангладэш, ні ў адным рэгіёне краіны рэлігія не выкарыстоўваецца, як сродак дыскрымінацыі і як нагода для канфлікта, тым больш гвалту”.

У інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” кардынал Жан Луі Таран, закрануў праблему драматычных сутыкненняў у Егіпце, паміж коптамі і салафітамі. “Нажаль у многіх кутках нашай планеты рэлігія абвінавачваецца ў спрыянні канфліктам. Аднак гэтыя абвінавачванні грунтуюцца на спробах разглядаць рэлігію толькі як праблему. Мэта такіх дзеянняў – зрабіць рэлігію прыватнай справай кожнага і аддаліць яе ад грамадскага сферы. З іншага боку дзяржава навязвае сваю рэлігію, якая не застаўляе месца для веры меншасцяў”. “Каталіцкі Касцёл і папа Бэнэдыкт XVI, падкрэсліваюць, што выкарыстанне рэлігіі для таго, каб апраўдваць насілле з’яўляеца цяжкім ударам па самаму значэнню рэлігіі – таму Апосталтская Сталіца і дэкастэрыя, якую я ўзначальваю, рашуча асудзілі навіны аб плануючыхся спаленнях кніг нашых братоў мусульманаў”, сказаў прэфект Папскай рады па міжрэлігійнаму дыялогу кардынал Жан Луі Таран.








All the contents on this site are copyrighted ©.