Еўрапарламент: рэлігійная нецярпімасць, гэта адмаўленне ад дэмакратыі
“Дэмакратыя - гэта
не толькі заклік да галасавання. Яна з’яўляецца фундаментам правоў і свабоды грамадзянскай
супольнасці”, сказала Кэтрын Эштан, Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па знешняй
палітыцы падчас паседжання Еўрапарламента на якім абмяркоўвалася праблема міра ў арабскіх
краінах.
У сваім дакладзе чыноўнік закранула пытанні сутнасці сучаснай еўрапейскай
дэмакратыі і расказала аб працы, якую вядзе Еўрасаюз адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе
і ў Паўночнай Афрыцы. “Дэмакратыя не прапаноўвае адзінага рашэння праблемы, эфектыўнага
ў кожным асаблівым выпадку. - сказала Кэтрін Эштан - Напрыклад, мы бычым праявы рэлігійнай
нецярпімасці ў свеце, якія з’яўляюцца адмаўленнем прынцыпаў дэмакратыі. Рэлігійная
свабода з’яўляецца ўніверсальным правам і павінна паважацца ва ўсім свеце”. Еўрапейскі
палітык адзначыла, што “у Егіпце з’яўляецца відавочным, што рэлігійная нецярпімасць
выкарыстоўваецца ў якасці палітычнага сродка”.
“Падчас сённяшняга паседжання,
дэпутаты Еўрапарламента выказаліся за неабходнасць абароны коптаў у Егіпце і хрысціян,
якіх пераследуюць ў Іраку, Пакістане і некаторых іншых арабскіх краінах. - заявіла
Кэтрын Эштан - Дзеянні Еўрапейскага Саюза павінны быць інструментам па прадухіленні
канфліктаў”