2011-05-11 09:19:38

Ватыкан: кніга “Ян Павел ІІ прамаўляе да моладзі”


RealAudioMP3 “Ян Павел ІІ прамаўляе да моладзі”: пад такой назвай быў апублікаваны зборнік прамоваў благаслаўлёнага Папы, скіраваных да моладзі. Ініцыятарам стварэння гэтага выдання з’яўляецца Ватыканскае выдавецтва і малады святар з Рэспублікі Бенін Ульрых Кірыл Мігбена, які працуе ў сферы пастырства моладзі.

Усе прамовы Папы сабраныя ў кнізе і размешчаныя больш чым на двух тысячах старонак былі апублікаваны на тых мовах, на якіх Пантыфік звяртаўся да маладых людзей. Прамову да выдання напісаў кардынал Анджэла Камастры і рэктар Папскага салезіянскага універсітэта кс. Карла Нані. Святар-навуковец адзначае, што “гэта кніга зацікавіць перш за ўсё тых, хто вельмі любіў Папу”. “Як навуковая праца, яна будзе запатрабавана таксама ў каталіцкіх універсітэтах і на факультэтах тэалогіі”, адзначае аўтар прамовы.
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 27 красавіка, гэта кніга была падаравана аўтарам Бэнэдыкту XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.