2011-05-11 12:55:21

Бэнэдыкт XVI: жыццё без трансцэндэнтых гарызонтаў не дае поўнага задавальнення і шчасця


RealAudioMP3 11 мая падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, папа Бэнэдыкт XVI прадоўжыў серыю сваіх катэхез прысвечаных малітве.

“Мы жывем у эпоху ў якой відавочнымі з’яўляюцца знакі секулярызацыі. Здаецца, што Бог знік з гарызонтаў людзей і стаў рэальнасцю да якой людзі абыякавыя. Аднак у той жа час, мы бачым шматлікія знакі таго, што адбываецца абуджэнне пошуку рэлігійнага сэнсу, адкрыццё важнасці Бога для жыцця чалавека, патрэба духоўнасці, пераадолення гарызантальнага і матэрыяльнага бачання свету. Гледзячы на гісторыю, бачна, што не споўніліся прадказанні тых, хто ў эпоху Асветы, абвяшчаў хуткае знікненне рэлігій і праслаўляў абсалютнасць розуму, пазбаўленага веры, розуму які нібыта перамог цемру рэлігійных дагматаў і прынёс чалавеку свабоду, годнасць і незалежнасць ад Бога. Вопыт мінулага стагодзя, трагічныя сусветныя войны прывялі ў тупік гэты прагрэс, які розум, чалавек без Бога, здавалася мог гарантаваць”.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што на працягу гісторыі яшчэ не існавала цывілізацый пазбаўленых рэлігіі. “Чалавек па сваёй прыродзе з’яўляецца рэлігійным”, падкрэсліў Папа. Святы Айцец адзначыў, што “жаданне Бога, запісана ў сэрцы кожнага чалавека, таму што чалавек быў створаны Богам і для Бога”. “Вобраз Стварыцеля выражаны у існаванні чалавечай асобы і таму яна адчувае патрэбу шукаць свет, каб знайсці адказ на пытанні, якія тычацца глыбокага сэнса рэальнасці; пытанні, адказы на якія чалавек не можа знайсці сам у сабе, у прагрэсе ці дзякуючы навуковаму метаду”, сказаў Бэнэдыкт XVI. Папа дадаў, што сёння “чалавек лічбавай эпохі”, таксама як і першабытны чалавек, шукае у рэлігіі шлях, каб пераадоліць сваю абмежаванасць і зрабіць больш небяспечным сваё зямное падарожжа. “Жыццё без трансцэндэнтых гарызонтаў не дае поўнага задавальнення і шчасця, якога мы ўсе прагнем”, сказаў Святы Айцец.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “чалавек, мае патрэбу адкрыцца на Іншага, на штосці ці кагосці, што можа падараваць тое, чаго яму не хапае; ён павінен выйсці за свае уласныя межы ў накірунку таго, хто можа адказаць на яго самыя глыбокія патрэбы”.

“Чалавек носіць у сабе прагу бясконцасці, настальгію па вечнасці, пошук прыгажосці, жаданне любові, неабходнасць света і праўды, якія прывядуць яго да Абсалюта; чалавек носіць у сабе жаданне Бога. Чалавек ведае, як можа да Яго звяртацца, як маліцца. Св. Тамаш з Аквіну, адзін з самых вялікіх тэолагаў гісторыі, акрэсліў малітву, як “выраз жадання Бога, якое мае чалавек”. Гэта цяга да Бога, якую Бог сам размясціў у чалавеку, з’яўляецца душой малітвы, якая, потым, набывае розныя формы згодна з гісторыяй, часам, момантам, ласкай і нават грахом таго хто моліцца. Гісторыя чалавека ведае розныя формы малітвы, таму што ён адкрыў розныя спосабы зваротаў да Бога. Аб гэтым нам кажа прысутнасць малітвай у кожнай рэлігіі і культуры”.

Бэнэдыкт XVI сказаў, што неабходна ўсведамляць, што малітва, гэта перш за ўсё ўнутраная пастава чалавека, а не пэўная серыя практык і формулаў. “У першую чаргу гэта спосаб быць перад абліччам Бога, а не рабіць учынкі звязаныя з культам ці прамаўляць словы. - сказаў Папа - Таму, малітва з’яўляецца выклікам для ўсіх людзей, “ласкай” аб якой трэба прасіць, дар Таго да каго мы звяртаемся”.

Прыгадваючы словы філосафа Людвіга Вітгенштэйна, Святы Айцец адзначыў, што “маліцца азначае адчуваць, што сэнс гэтага свету знаходзіцца па-за гэтым светам”. “Молячыся чалавек інстыктыўна становіцца на калені, што з’яўляецца праявай уласнай абмежаванасці, патрэбы дапамогі, слабасці і грахоўнасці. – сказаў Папа – падчас малітвы чалавек выражае поўнае ўсведамленне самога сябе, усё што складае яго існасць, і адначасова, узносіць самога сябе да Быцця перад абліччам якога стаіць, скіроўвае сваю душу да Таямніцы, ад якой чакае спаўнення сваіх найбольш глыбокіх жаданняў і дапамогі, каб перамагчы жыццёвыя цяжкасці. У гэтым позірку да Іншага, заключаецца сутнасць малітвы, як разуменне рэальнасці, якая пераўзыходзіць датыкальнае і абмежаванае”.

Святы Айцец дадаў, што малітва з’яўляецца асабістымі адносінамі з Богам. “Бог не перастане запрашаць чалавека на малітву, нават калі чалавек забудзе аб сваім Створцы. Бог заўсёды будзе прыцягваць чалавека да Сябе, і малітва будзе як узаемны апель, як момант яднання”, сказаў на заканчэння сённяшняй катэхезы Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.