2011-05-10 16:33:54

Італія: расце цікавасць да рэлігійнай літаратуры


RealAudioMP3 У Італіі 13 працэнтаў кніжнага рынку складаюць кнігі і выданні на рэлігійную тэматыку. Цікава, што апошнім часам да выпуску і продажу рэлігійнай літаратуры праяўляюць цікавасць свецкія выдавецтвы і крамы.

Сярод рэлігійных бэстсэллераў першыя пазіцыі утрымліваюць кнігі Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. Таксама папулярнасцю карыстаецца “Дзённік” св. Фаўстына Кавальскай і кнігі кардыналаў Карла Марыі Марціні, былога арцыбіскупа Мілана і Джанфранка Равазі, прэфекта Папскай рады па культуры.

Сярод кніг свецкіх аўтараў пішучых на рэлігійную тэматыку, лідэрам з’яўляецца кніга вядомага спартыўнага каментатара Паоло Брозіо “Крок ад прорвы”. У ёй аўтар апавядае аб сваім навяртанні падчас пілігрымкі ў Меджугор’ю. Было прададзена каля 200 тыс. экзэмпляраў гэтай кнігі.

“Апошнія некалькі гадоў павялічваецца колькасць чытачоў і нават атэісты адчуваюць патрэбу ў дыялогу з веруючымі, каб пазнаёміцца з тымі каштоўнасцямі, якія могуць стаць фундаментам новага гуманізма”, адзначае кс. Раміна Гібеліні, дырэктар аднаго з італьянскіх кніжных выдавецтваў.








All the contents on this site are copyrighted ©.