2011-05-10 15:58:34

Папскі пасланнік наведае Японію


RealAudioMP3 13-16 мая кардынал Роберт Сараг, старшыня Папскай рады “Cor Unum” наведае Японію. Іерарх скіруецца ў паўночна-ўсходнюю частку краіны, дзе ў выніку нядаўняй трагедыі загінула каля 30 тысяч чалавек, каб выказаць словы падтрымкі ахвярам цунамі ад імя Пантыфіка і пазнаёміцца з сітуацыяй для больш эфектыўнага аказання дапамогі жыхарам пацярпелых рэгіёнаў. 14 мая ў катэдральным саборы Токіё пасланнік Пантыфіка будзе цэлебраваць св. Імшу.

Папская рада “Cor Unum”, была створана ў 1971 годзе. Яе місія палягае ў клопаце аб людзях, якія знаходзяцца ў патрэбе. Рада з’яўляецца выканаўчым органам, які дапамагае Святому Айцу ў аказанні гуманітарнай дапамогі і працы на карысць інтэгральнага развіцця чалавека. Рада “Cor Unum” таксама заахвочвае вернікаў да евангельскага сведчання міласэрнасці, каардынуе ініцыятывы каталіцкіх устаноў, праз абмен інфармацыяй ў духу братняга супрацоўніцтва на карысць інтэгральнага развіццю.








All the contents on this site are copyrighted ©.