2011-05-10 12:45:18

Егіпет: напружаная сітуацыя паміж хрысціянамі і мусульманамі


RealAudioMP3 У Егіпце пасля нападаў на копцкія храмы у Каіры, якія адбыліся 7 мая, і ў выніку якіх загінула 12 чалавек: 8 хрысціян і 4 мусульман, застаюцца вельмі напружаныя адносіны паміж хрысціянамі і мусульманамі ў гэтай краіне.

Свае спачуванні з прычыны гібелі людзей у Егіпце выказалі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Іларыён. Патрыярх зКірыл у сваім пасланні да копцкага Патрыярха Шэмуды ІІІ, адзначыў, што Руская Праваслаўная Царква разам з Копцкай перажывае “боль і пакуты гэтай трагедыі” і “выказаў шчырыя спачуванні сем’ям і блізкім ахвярам гэтага варварскага нападу”.

Патрыярх Кірыл заклікаў ўлады Егіпта, кіраўнікоў мусульманскіх супольнасцей і міжнароднае грамадства “рашуча пакласці канец гвалту ў дачыненні да хрысціянскай меншасці краіны, гістарычна звязанай з егіпецкай зямлёй”.








All the contents on this site are copyrighted ©.