2011-05-10 15:10:28

Біскупы Еўропы абмяркуюць пытанні ісламафобіі


З 31 мая па 2 чэрвеня ў Турыне пройдзе сустрэча біскупаў і дэлегатаў Біскупскіх канферэнцый адказных за дыялог з ісламам у Еўропе. Арганізатарам гэтага форума з’яўляецца Рада Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць пытанні ісламафобіі ў хрысціянскіх і грамадскіх супольнасцях, а таксама сітуацыю, якая склалася вакол паслядоўнікаў ісламу ў розных еўрапейскіх краінах.

З дакладам аб стане сучаснага дылогу паміж католікамі і мусульманамі ў Еўропе выступіць старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран. Арцыбіскуп Туніса Марун Лагман пазнаёміць прысутных з хрысціянска-мусульманскімі адносінамі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Нямецкі езуіт кс. Крысціян Трол падрыхтаваў даследванне прысвечанае “страху перад ісламам”, які прысутнічае сярод хрысціян і ў сучасных грамадствах еўрапейскіх краін, у прыватнасці ў Францыі, Швейцарыі і Босніі і Герцагавіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.