2011-05-09 14:37:30

Іспанія: біскупы заклікаюць вернікаў да адказнасці падчас выбараў


RealAudioMP3 Перад маючымі адбыцца 22 мая ў Іспаніі муніцыпальнымі выбарамі біскупы дыяцэзіі Кампастэла скіравалі да вернікаў зварот, у якім прапаноўваюць пазнаёміцца з некаторымі кіруючымі аспектамі сацыяльнага навучання Каталіцкага Касцёла.

У дакуменце адзначаецца, што падчас галасавання жыхары рэгіёна Галіцыі будуць абіраць на дзяржаўныя пасады людзей, якія ў той ці іншай форме будуць аказваць уплыў на ўмовы жыцця насельніцтва края. “Таму мудрасць выбаршчыкаў павінна быць скіравана на захаванне маральнага і культурнага развіцця краіны”, пішуць біскупы. Іерархі заклікаюць усіх вернікаў прыйсці на выбарчыя участкі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. “Пры выбары кандыдата неабходна звярнуць увагу на адносіны палітыка да сваіх апанентаў і, да таго якім чынам ён праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію, ці не імкнецца любымі сродкамі захаваць ці павялічыць сваю ўладу”, заклікаюць каталіцкія біскупы. Адначасова яны прапаноўваюць прааналізаваць пазіцыю кандыдата да такіх важных і актуальных праблем, як беспрацоўе, эміграцыя і сям’я. “Гарадскія улады з’яўляюцца адным з найважнейшых палітычных інстытутаў, таму што знаходзяцца блізка да людзей, і бачаць іх праблемы - адзначаецца ў дакуменце - Таму іх дзейнасць павінна быць скіравана на тое, каб служыць людзям, дапамагаць ім вырашаць матэрыяльныя і духоўныя праблемы, імкнуцца да агульнага дабра, клапаціцца асабліва аб тых, хто найбольш пакутуе ад беднасці і іншых сацыяльных і эканамічных праблем”.








All the contents on this site are copyrighted ©.