2011-05-09 12:23:10

Францыя: “Спяваючыя святары” на вяршыні музычных хіт-парадаў


RealAudioMP3 Другі альбом французкіх “спяваючых святароў”, “Les Pretres” знаходзіцца на вяршыні музычных хіт-парадаў у гэтай краіне. Толькі за першы тыдзень было прададзена каля 300 тыс. экзэмпляраў кампакт-дыскаў. Як і першы альбом французскіх святароў-вакалістаў, новы дыск “Gloria” утрымлівае класічныя мелодыі, творы на духоўную тэматыку, а таксама інтэрпрытацыі папулярных песен. Тэмай новага альбома з’яўляюцца надзея, любоў і талерантнасць.

Папярэдні дыск гурта, які называўся “Spiritus Dei”, быў выпушчаны ў 2010 г. і ва ўсім свеце было прададзена каля 800 тыс. яго экзэмпляраў. Каля 650 тыс. еўра, атрыманыя ад прадажы кампакт-дыскаў, тры французскія святары перадалі на патрэбы школы св. Тэрэзы ў Мохазааварыё на Мадагаскары, у якой вучацца каля 1700 дзяцей, а таксама на рэстаўрацыю марыйнага санктуарыя ў французскай дыяцэзіі Гап.

У вакальная групе “Les Pretres” удзельнічаюць два каталіцкія святары і адзін семінарыст. Гурт з’яўляецца французкім адказам ірландскаму музычнаму калектыву з аналагічнай назвай “The Priest”. Ірландскія “святары” таксама ўжо выпусцілі два альбомы і прадалі каля 1,5 яго копій.








All the contents on this site are copyrighted ©.