2011-05-09 16:32:00

У В’етнаме працягваюцца пераследы на рэлігійнай глебе


RealAudioMP3 Каля 50 забітых, сотні параненых і яшчэ невядомая дакладная колькасць арыштаваных - такой вынік крывавых рэпрэсій, якія пачалі сілы бяспекі В’етнама супраць хрысціян і анімістаў супольнасці Хмонг, этнічнай меншасці, якая пражывае на паўночным захадзе краіны.

Яшчэ 30 красавіка у правінцыі Дыен Біен, каля 8500 жыхароў гэтага рэгіёна сабраліся разам на малітву і маніфестацыю з патрабаваннем правядзення рэформы аб рэлігійнай свабоды. Маніфестацыя была перапынена гвалтоўным умяшальніцтвам народнай арміі і сіл быспекі, у выніку чаго шмат людзей было забіта, паранена і арыштавана. Ва усім рэгіёне ўлады адключылі падачу электрычнасці і перастала працаваць.

У правінцыя дзе пражываюць хмонгі, адзначаецца самы высокі ўзровень парушэнняў рэлігійнай свабоды ў краіне. Многія хрысціяне, эмігравалі, каб захаваць магчымасць вызнаваць веру. Каталіцкія святары, якія прыбываюць у рэгіён, знаходзяцца пад бесперапынным назіраннем з боку супрацоўнікаў паліцыі, якія прадухіляюць любыя спробы евангелізацыі.


Хмонг з'яўляецца адной з 53 этнічных груп у В'етнаме і складае каля 800 тыс. чалавек. Падчас амерыкана-в’етнамскай вайны яны дапамагалі амерыканцам і напрыканцы канфлікту многія эмігравалі ў Амерыку.








All the contents on this site are copyrighted ©.