2011-05-09 13:13:25

Новая правакацыя міжрэлігійнага канфлікта ў Малайзіі


RealAudioMP3 Найбуйнейшае малазійскае выданне “Utusan” апублікавала артыкул, у якім было выказана меркаванне аб магчымасці надання хрысціянству ролі пануючай рэлігіі ў гэтай краіне. “Большасць несельніцтва Малайзіі складаюць мусульмане і гэта можа справацыраваць новыя канфлікты на рэлігійнай глебе”, мяркуюць спецыялісты агенства “Associated press”.

Негледзячы на тое, што хрысціянскія супольнасці лічаць гэты артыкул падманам, у некаторых рэгіёнах краіны пачаліся хваляванні. Каталіцкі біскуп Куала Лумпур, Мэрфі Пакіам, адзначае, што “артыкул мае на мэце знішчэнне рэлійнай згоды, сеючы нянавісць і абвінавачваючы вызнаўцаў Хрыста”.

Спроба правакацыі канфлікта паміж хрысціянскім і мусульманскім насельніцтвам Малайзіі ўжо была ў студзені 2011 г., калі 11 хрысціянскіх касцёлаў былі пашкоджаны ад выбухаў і нападак вандалаў. Гэты канфлікт разгарэўся пасля таго, як Вярхоўны суд Малайзіі дазволіў мясцовым хрысціянам ужываць слова “Аллах”, для акрэслення Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.