ЗША: У Тэхасе будзе прыняты новы закон супраць абортаў
У Тэхасе па ўзору
іншых штатаў Амерыкі будзе прыняты закон, які патрабуе, каб жанчына перад тым, як
зрабіць аборт, убачыла на маніторы з дапамогай ультрагуку сваё ненароджанае дзіця
і пачула біццё яго сэрца. За 24 гадзіны да аборту ўрач мае абавязак падрабязна растлумачыць
пацыентке, што яна бачыць на экране. Выключэннем для такога даследвання і кансультацыі
можа быць толькі той выпадак, калі цяжарнасць з’яўляецца вынікам кровазмяшэння, гвалту
або калі плод дэфарміраваны.
Ініцыятары закону падкрэсліваюць, што дзякуючы
новай ініцыятыве, жанчына ў поўні можа зразумець, што робіць і на што згаджаецца.
Са свайго боку праціўнікі закона сцвярджаюць, што ён умешваецца у адносіны паміж
пацыентам і ўрачом. Варта адзначыць, што падобныя законапраекты ужо рэалізоўваецца
у іншых штатах Амерыкі, такіх як Алабама, Аклахома, Луізіяна, Місісіпі.
Абаронцы
жыцця спадзяюцца, што новы закон дапаможа панізіць колькасць абортаў у штаце. “Нават
калі кожная пятая жанчына пасля таго, як убачыць сваё дзіця на маніторы, атрымаўшы
тлумачэнне і пачуўшы стук сэрца, зменіць свае рашэнне, то гэта складзе 15 000 выратаваных
дзяцей у год” – адзначае спонсар законапраекту сенатар штату Тэхас Дэн Патрык. Да
ўступлення ў сілу закона не хапае толькі подпісу губернатара штату Рыка Пэрры, аднак
ён ужо раней запэўніваў, што мае намер падпісаць яго.