Бразілія: Кардынал Уэлле сустрэўся з епіскапатам краіны
На прароцкую ролю
біскупаў, паслугу абвяшчэння Слова Божага, а таксама на вобраз благаслаўлёнага Яна
Паўла ІІ, як узор біскупа-айца, звярнуў увагу падчас сустрэчы з прадстаўнікамі епіскапата
Бразіліі кардынал Марк Уэлле. Прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў 7-8 мая праводзіў
дзень духоўных сустрэч для аднаго з найбольшых епіскапатаў свету, аб’яднанага на пленарнай
сесіі у нацыянальным санктуарыі ў Апарэчыдзе.
Гаворачы аб ролі Слова Божага
у місіі біскупа, кардынал нагадаў, што II Ватыканскі Сабор акрэсліў абвяшчэнне Слова,
як асноўнае заданне біскупа і святара. “Не хопіць толькі ведаў, неабходны таксама
жывы прыклад, дух любові і адкрытасць, дазваляючая кіравацца Словам Божым”, - адзначыў
кардынал Уэлле.
Іерарх, таксама прыгадаў бразільскім біскупам аб прыкладзе
благаслаўленага Яна Паўла II: “У сваіх шматлікіх апостальскіх падарожжах Святы Айцец
збіраў вялізныя натоўпы, каб абвяшчаць Слова Божае перад усім бедным, якія бачылі
ў ім абаронцу, сябра і айца”. “Яго постаць церпячага чалавека, яднае яго з постаццю
Баранка-Пастыра з Апакаліпсісу”, - адзначыў кардынал Уэлле.