2011-05-09 14:57:58

Арцыбіскуп Вэльё: адкрыць дзверы эмігрантам!


RealAudioMP3 “Адчыніць дзверы для эмігрантаў, не азначае спрыяць беззаконню, але цаніць чалавечую годнасць”, - на гэта звярне сваю ўвагу 10 мая арцыбіскуп Антоніо Марыя Вэльё, прэфект Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, у сваёй гаміліі падчас св. Імшы ў катэдральным саборы Сіднэя.
У тэксце сваёй прамовы арцыбіскуп адзначае, што “іншая асоба – гэта не нехта абстрактны, але рэальная персона, якая валодае ўнутранай свабодай”. “Што павінны рабіць тыя, хто мае свой дом, упэўнены ў заўтрашнім дні, хто можа карыстаццца дабротамі і рэсурсамі? - патаецца іерарх - Яны могуць пакінуць свае дзверы зачыненымі, каб абараняць звычаі, трыдыцыі, спосаб мыслення, прадузятасці і страхі. Але таксама гэтыя дзверы могуць быць і адчыненымі, пераўтвараючыся ў гасцінныя, згодна з прынцыпамі справядлівасці і праўды”. Гаворачы аб фенамене эміграцыі, арцыбіскуп падкрэсліў, што падтрымліваць яе не азначае спрыяць незаконнасці, але наадварот – цаніць чалавечую годнасць з асаблівай увагай да пошуку законнай бяспекі і легальнасці.” “Хто стукае ў дзверы, чакае што яны будуць адчынены. - адзначае прэфект Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.