2011-05-08 10:47:00

Святы Айцец заклікаў жыхароў Венецыі будаваць масты дыялогу і любові


RealAudioMP3 Вечарам 7 мая Бэнэдыкт ХVI прыбыў з Аквілеі ў Венецыю. Вітаючы жыхароў гэтага горада Святы Айцец нагадаў ім аб адносінах з Венецыяй яго папярэднікаў. “У свой час Патрыярхамі гэтага гораду былі Ян Павел І, благаслаўлёны Ян ХХІІІ і святы Пій Х, якія пазней сталі Рымскімі Папамі”, сказаў Пантыфік. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што адначасова яго “падарожжа ў Венецыю з’яўляецца працягам візітаў, папаў Паўла VI благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ".

“Венецыя – гэта месца сустрэчы людзей з розных кантынентаў, - адзначыў Святы Айцец - Дзякуючы сваёй прыгажосці, гісторыі, традыцыям, на працягу стагоддзяў яна была мастом паміж Захадам і Усходам. У наш час гэты горад пакліканы да асаблівай адказнасці ў спрыянні культуры гасціннасці і ўзаемнага абмену, якая дапаможа будаваць масты дыялогу паміж народамі і краінамі, а таксама культуры гармоніі і любові ўкаранёнай ў Евангеллі”.

Пантыфік нагадаў аб тым, што менавіта хрысціянства складае фундамент венецыянскай культуры, праявы чаго відавочны і сёння ў шматлікіх рэлігійных помніках архітэктуры. “Вашы продкі добра ведамі, што жыццё чалавека ў руках Бога і без Яго благаслаўлення чалавек не можа нічога. - сказаў Папа - Таму наведваючы ваш горад, малюся да Пана, каб умацоўваў вашу шчырую і плённую веру, якая ажыццявіць вашу надзею і пошук агульнага дабра”








All the contents on this site are copyrighted ©.