Бэнэдыкт ХVI да жыхароў Венецыі: майце адно сэрца і адну душу!
8 мая пасля св. Імшы
ў венецыянскім парку св. Юліяна, Бэнэдыкт XVI памаліўся супольна з сабранымі вернікамі
малітвай “Regina caeli”. Перад гэтай малітвы Пантыфік звярнуўся да прысутных з кароткай
прамовай ў якой пажадаў жыхарам Венецыі жыць у глыбокім адзінстве і любові, падобна
першым хрысціянам.
“Дарагія браты і сёстры, - сказаў Папа,
На заканчэнне
гэтага ўрачыстага Эўхарыстычнага набажэнства наш позірк скіроўваецца да Марыі, “Уладаркі
Неба”. На вашай цудоўнай зямлі знаходзяцца шматлікія храмы, касцёлы і капліцы пабудаваныя
ў яе гонар. У Марыі адлюстоўваецца аблічча Хрыста. У гэтыя дні пасхальнага перыяду
мы разважаем аб Езусе Уваскрослым. Ён стаў пачаткам новага свету любові і міру, якія
з’яўляюцца самым высокімі імкненнямі кожнага чалавечага сэрца. Няхай Пан дазволіць
вам, жыхарам гэтых зямель з багатай хрысціянскай гісторыяй, жыць паводле традыцый
раннехрысціянскага Касцёла, ў якім “супольнасць веруючых мела адно сэрца і адну душу”
(Дз. 4,32). Мы молімся да Найсвяцейшай Панны Марыі, каб яна таксама і сёння падтрымлівала
апостальскую працу святароў. Зрабіла плённым сведчанне законнікаў і законніц. Ажыўляла
штодзённую працу бацькоў у перадачы хрысціянскай веры сваім дзецям. Асвячала моладзь,
каб яна з ўпэўненасцю крочыла па шляху веры перададзенай ім бацькамі. Няхай Марыя
напоўніць моцнай надзеяй сэрцы пажылых людзей. Суцешыць хворых і ўсіх пакутуючых.
Зробіць больш эфектыўнай працу шматлікіх свецкіх асобаў, якія актыўна працуюць у сферы
новай евангелізацыі, у парафіях, у такіх арганізацыях, як Каталіцкая акцыя, што актыўна
дзейнічае на гэтых землях; у шматлікіх касцельных рухах, якія з-за разнастайнасці
сваіх харызматаў з’яўляюцца знакам багацця касцельнай супольнасці. Я думаю, таксама
аб “Руху Факаляраў”, “Камунія і Вызваленне” і нэакатэхуменаў. Заклікаю ўсіх працаваць
з сапраўдным духам адзінства ў гэтым вялікім вінаградніку, ў які Пан нас паклікаў.
Марыя, Маці Уваскрослага Хрыста, маліся за нас”.