2011-05-08 18:11:31

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі свету культуры, мастацтва і эканомікі Венецыі


RealAudioMP3 Вечарам 8 мая, Бэнэдыкт XVI, у рамках свайго душпастырскага візіта ў Венецыю, сустрэўся з прадстаўнікамі свету культуры, мастацтва і эканомікі гэтага горада. У сваёй прамове да прысутных Пантыфік паразважаў над словамі, якія метафарычна сімвалізуюць Венецыю: вада, здароўе, і супакой.

“Пачнем з вады, - сказаў Папа – Вада з’яўляецца амбівалентым сімвалам жыцця і смерці. Аб гэтым добра ведаюць людзі, якія пакутуюць аб павадкаў і цунамі. Але, перш за ўсё вада гэта элемент неабходны для жыцця. Венецыя з’яўляецца горадам вады. І вы таксама ведаеце яе падвоеннае значэнне: яна робіць шмат незручнасцяў, але з іншага боку з’яўляецца неабходнай”. Пантыфік узгадаў аб характарыстыке, якую даў сучаснай культуры сацыолаг Зыгмунд Баўман: культура “вадкая”. “Гэта значыць, не стабільная, якая часта змяняецца”, патлумачыў Папа. “Але я хачу прапанаваць паглядзець на Венецыю, не як на горад “вадкі”, але як на горад “жыцця і прыгажосці. – сказаў Святы Айцец – Чалавек мае заўсёды здольнасць выбіраць і па свайму разумець рэальнасць. Я маю на увазе выбраць паміж “вадкім” горадам, радзімай культуры, якая заўсёды здаецца адноснай і эфемернай, і горадам, які пастаянна аднаўляе сваю прыгажосць чэрпаючы з твораў мастацтва, ведаў, адносінаў паміж людзьмі”.

“Другая характарыстыка Венецыі, гэта здароўе, што звязана з прысутнасцю ў гэтым горадзе базылікі Святой Марыі Здароўя. - сказаў Папа - Менавіта, ад Панны Марыі нарадзіўся той, хто дае здароўе. Аб гэтым апавядае Евангелле: Езус аздараўляў хворых, вызваляў апанаваных дэманамі, прабачаў грахі, уваскрашаў памерлых. Таму, Езус таксама можа быць названы “здароўем” людзей. Езус вызваляе чалавека, вяртаючы яго ў здаровыя адносіны з Айцом; лечыць яго ад цвёрдасці сэрца, эгацэнтрычнага жыцця і дае яму пакаштаваць магчымасць знайсці сябе самаго аддаючыся ў любоў да Бога і да бліжняга”.

Нарэшце, апошняя характарыстыка Венецыі, на якую звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI, гэта супакой. Папа адзначыў, што гэта імя старажытнай Венецыянскай рэспубліцы падаецца ўтапічным перад рэальнасцю сённяшняга свету. “Спакойным” можа быць толькі Нябесны горад, Новы Іерусалім. - сказаў Святы Айцец - Аднак чаканне новага свету, не павінна нас аслабляць ў імкненні да гэтага ідэала. Венецыя, маючы доўгую гісторыю і багатую чалавечую, духоўную і культурную спадчыну, можа прапанаваць каштоўны ўклад, каб дапамагчы людзям паверыць ў лепшую будучыню і пачаць яе будаваць. Але для гэтага яна не павінна баяцца важнага элемента, які знаходзіцца на выяве св. Марка: Евангелля. Евангелле, гэта найвялікшая сіла неабходная для таго, каб перамяніць свет, і яно не з’яўляецца не ўтопіяй, не ідэалогіяй”. “Першыя пакаленні хрысціян называлі яго – дарогай, г.зн., стылем жыцця якім жыў Хрыстус і які ён запрашае нас наследаваць”, сказаў Бэнэдыкт XVI ў звароце да прадстаўнікоў свету культуры, мастацтва і эканомікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.