2011-05-08 11:59:47

Бэнэдыкт XVI: будзьце, як Езус – дарам для чалавецтва


RealAudioMP3 8 мая Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу, якая адбылася ў парку св. Юліяна ў Венецыі. У сваёй гаміліі Пантыфік разважаў над сённяшнім Евангеллем, якое распавядае аб сустрэчы Уваскрослага Хрыста з двума маладымі людзьмі з Эмаўс.

“Гэты фрагмент Евангелля не перастае нас здзіўляць і натхняць.- сказаў Папа – Ён паказвае нам тое, што Езус учыніў са сваімі вучнямі: яны перажываюць навяртанне з адчаю да надзеі, са смутку да радасці, а таксама да жыцця ў супольнасці. Часта калі гаворыцца аб навяртанні, узгадваюцца яго пакутныя аспекты, звязаныя з адмаўленнем ці адчужанасцю. Але, хрысціянскае навяртанне гэта перш за ўсё крыніца радасці, надзеі і любові. Яно з’яўляецца справай, што чыніць Уваскрослы Хрыстус, Пан жыцця, які здабыў гэту ласку для нас праз свае пакуты і перадае яе праз сваё ўваскрасенне”.

Вы жывёце ў такім кантэксце ў якім хрысціянства з’яўляецца верай, што суправаджала мясцовыя народы на працягу многіх стагодзяў, негледзячы на цяжкія пераследы. Гэта вера выражаецца ў шматлікіх сведчаннях відавочных сёння: касцёлах, творах мастацтва, шпіталях, бібліятэках, школах; вашы гарады, вёскі і горы прасякнуты верай у Хрыста. Аднак сёння гэта прыналежнасць да Хрыста стаіць перад пагрозай згубіць сваю праўду і глыбокі змест; рызыкуе стаць толькі павярхоўным гарызонтам, у сацыяльным і культурным кантэксце; рызыкуе пераўтварыцца ў хрысціянства, ў якім вера ў Хрыста Укрыжаванага і Уваскрослага, больш не асвятляе штодзённае жыццё. Як мы чулі сёння ў Евангеллі аб вучнях з Эмаўс, якія пасля ўкрыжавання Езуса вярталіся да дому поўныя сумневаў, суму і расчаравання. Нажаль такое стаўленне, распаўсюджваецца і на вашу зямлю: гэта адбываецца, калі сённяшнія вучні аддаляюца ад Іерусаліма, ад Укрыжаванага і Уваскрослага, не веруючы больш у моц і жывую прысутнасць Пана. Праблема зла, болю і пакутаў, праблема несправядлівасці, страху перад іншымі, перад людзьмі, якія прыбываюць здалёк і нібыта пагражаюць нам перастаць быць тымі кім мы з’яўляемся, прымушае хрысціян казаць з сумам: мы спадзяваліся, што Бог вызваліць нас ад зла, ад болю, ад пакутаў, ад страху, ад несправядлівасці.

Бэнэдыкт XVI заклікаў жыхароў Венецыі, падобна вучням з Эмаўс, дазволіць Пану весці сябе, перш за ўсё праз слуханне і любоў да Слова Божага, “прачытанага ў святле Пасхальнай Таямніцы”. “Дазволіць, каб яно запаліла нашыя сэрцы, асвяціла розум і дапамагло разумець здарэнні, якія адбываюцца ў жыцці і надаваць ім глыбокі сэнс. - заклікаў Папа – А потым сядзець за сталом побач з Ім, таму што спажыванне Цела Хрыста, з’яўляецца запрашэннем жыць эўхарыстычнай логікай, даруючы сябе самаго Богу і іншым”. “Будзьце святымі! Пастаўце Хрыста ў цэнтр вашага жыцця! Будуйце разам з Ім ваш супольны дом! У Езусе вы знайдзёце сілы, каб адкрыцца на іншых і каб стаць самімі сабой, як зрабіў Ён стаўшы дарам для ўсяго чалавецтва”, пажадаў жыхарам Венецыі Бэнэдыкт XVI на заканчэнне сваёй гаміліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.