Бэнэдыкт XVI да жыхароў Аквілеі: я прыбыў, каб умацаваць вас у веры вашых Айцоў
7 мая пачаўся душпастырскі
візіт Бэнэдыкта XVI на поўнач Італіі, у Аквілею і Венецыю. Дэвізам гэтай пілігрымкі
сталі словы “Умацоўвай нашу веру”, а адной з нагодаў падрыхтоўка да ІІ рэгіянальнага
Касцёльнага з’езду, які адбудзецца ў красавіку наступнага года ў Аквілеі.
Каля
16.00 самалёт Святога Айца прызямліўся ў аэрапорце Ронкі дэ Леджанары ў Гарыцыі, пасля
чаго Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Аквілею, дзе на Капіталійскай плошчы, яго прывіталі
жыхары гэтага італьянскага горада. Падчас кароткай сустрэчы Пантыфік звярнуўся да
прысутных з кароткай прамовай.
Дарагія браты і сёстры,
З вялікай радасцю
я прыбыў да вас, сыноў і нашчадкаў славутага касцёла Аквілеі напачатку майго візіту
да Касцёлаў гэтай зямлі. Усім вам, душпастырам і прадстаўнікам мясцовых уладаў, вернікам
дыяцэзіі Трывенето, а таксама Славеніі, Харватыі, Аўстрыі і Баварыі, я пасылаю сваё
сардэчнае прывітанне.
Святы Айцец адзначыў, што “археалагічныя знаходкі і цудоўнае
мастацтва, дзякуючы якім Аквілея стала добра вядомай у свеце”, даюць яму нагоду “звярнуцца
да каранёў гэтага горада, які ўзнік у 181 г. і паступова квітнеў у наступных стагоддзях”.
“Асаблівага развіцця горад дасягнуў ў часы Рымскай Імперыі, калі стаў мастом паміж
Усходам і Захадам, месцам эканамічнага і культурнага абмену”, сказаў Папа. Пантыфік
адзначыў, што “Добрая Навіна Збаўлення прыбыла ў Аквілею з Іерусаліма, праз пасрэдніцтва
Александрыйскага Касцёла”. “Прыбыло сюды таксама зерне вялікай надзеі. - сказаў Бэнэдыкт
XVI - Неўзабаве, Аквілея стала зямлёй пакутнікаў, гераічных сведкаў веры ва Уваскрослага,
месцам нараджэння новых вучняў і новых хрысціянскіх супольнасцяў. Веліч Аквілеі праявілася
ў тым, што яна была дзевятым горадам Імперыі і чацвёртым у Італіі. Але таксама жывым
быў Касцёл, дзякуючы адважнаму абвяшчэнню Евангелля. Я аддаю належную пашану гэтай
бласгаслаўлёнай зямлі, дзе шматлікія сведкі веры пралілі сваю кроў. Упрошваю святых
мучанікаў гэтай зямлі даць таксама і сёння Касцёлу Аквілеі адважных і мужных вучняў
Хрыста”.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “свабода веравызнання, якое хрысціянства
атрымала ў IV стагодзі зрабіла тое, што Касцёл Аквілеі пашырыў сваю дзейнасць ў рэгіёнах
Венецыі і Істрыі, Рэціі, Норыко, у Паноніі і Савіі”. “Пад кіраўніцтвам вучоных і бястрашных
святых пастыраў Аквілея стала сэрцам гэтага рэгіёну, - сказаў Пантыфік - Яны абаранялі
яе ад распаўсюджвання арыянства. Можна ўзгадаць Кромацыя, клапатлівага і працавітага
біскупа, Аўгустына з Гіпона ці Амброзія з Мілана, “самага святога і самага вучонага
сярод біскупаў”, як яго называў Джыроламо”. “Яго вызнанне веры ў Езуса, жывога Бога
і сапраўднага чалавека, стала гонарам Аквілійскага Касцёла, які ён вельмі любіў і
якому служыў”, падкрэсліў Святы Айцец.
Дарагія браты, сыны і нашчадкі слаўнага
Касцёла Аквілеі. Сёння я прыбыў да вас, каб захапляцца гэтай багатай і старажытнай
гісторыяй Аквілеі, але перш за ўсё, каб умацаваць вас у глыбокай веры вашых Айцоў.
У гэты момант гісторыі адкрыйце нанова, абараняйце, вызнавайце з духоўнай гарачынёй
фундаментальную праўду аб Езусе, і што толькі ў Хрысце чалавецтва можа атрымаць надзею
на будучыню. Толькі ў Ім можна атрымаць сілу прабачэння, справядлівасці і супакою.
Заўсёды захоўвайце ў сваім сэрцы жывую веру і памяць аб вашых продкаў. Будзьце ў Касцёле
і грамадстве “благаслаўлёным хорам”, як казаў св. Джыроламо аб святарах Аквілеі, дзеля
еднасці веры, вывучэння Божага Слова, братняй любові. Станавіцеся нанова вучнямі Евангелля,
каб перавесці яго ў духоўны запал, ў яснасць веры, ў шчырую любоў, у чуллівасць да
бедных. Вы можаце ўладкаваць сваё жыццё паводле таго “sermo rusticus” аб якім гаварыў
св. Джыроламо апісваючы евангельскія каштоўнасці аквілейскай супольнасці.
Пасля
спаткання з жыхарамі Аквілеі картэж Святога Айца накіраваўся ў мясцовую базыліку дзе
прайшло спатканне з арганізатарамі маючага адбыцца ў наступным годзе Касцёльнага з’езда