2011-05-07 15:17:45

Арцыбіскуп Чэллі: маладыя людзі павінны несці Евангелле ў інтэрнэт


RealAudioMP3 “У свеце расце новае пакаленне, якому мы павінны навучыцца абвяшчаць Евангелле”,- сказаў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, арцыбіскуп Клаўдыё Чэлі падчас семінара аб інтэрнэце, які прайшоў у рамках асамблеі Каталіцкай Акцыі Італіі. “Напрыклад у Уругваі дзеці ужо ў першым класе атрымліваюць ноўтбук, каб шукаць веды ў Вікіпедыі або кантактаваць з аднагодкамі праз Інтэрнэт.- адзначыў іерарх - У Італіі кожны падлетак адпраўляе каля 60 тэкставых паведамленняў у дзень. Таму знаёмства маладых людзей з новымі сродкамі камунікацыі можа ім дапамагчы лепш зразумець тое, чым з’яўляецца Касцёл як Містычнае Цела Хрыста. Падчас форума арцыбіскуп Клаўдыё Чэллі звярнуў увагу на тое, што менавіта маладыя людзі павінны несці Евангелле ў інтэрнэт.








All the contents on this site are copyrighted ©.