2011-05-06 14:43:41

Патрыярх Грыгорый ІІІ заклікае спыніць гвалт у Сірыі


RealAudioMP3 Патрыярх Грыгорый ІІІ, глава грэка-каталіцкай мельхіцкай Царквы ў Сірыі, заклікае лідэраў заходніх краін не спрыяць рэвалюцыі, якая ўзрушыла краіны Блізкага Усходу. “Арабскія краіны яшчэ не гатовыя прыняць мадэль заходняй дэмакратыі”,- адзначае ў сваім лісце Патрыярх. Іерарх заклікае “тэрмінова” спыніць “заклікі да рэвалюцыі ў Сірыі і ва ўсім арабскім свеце”. “Неабходнай з’яўляецца “эвалюцыя, а не рэвалюцыя”, таму больш карыснай будзе дапамога Еўропы і ЗША ў правядзенні рэформ, падтрымкі разціцця дэмакратычных структур, павагі да правоў і свабоды чалавека”, адзначае Грыгорый ІІІ.

Цяперашнюю сітуацыю ў Сірыі Патрыярх ацэньвае як “трагічную”, звяртаючы ўвагу на рост арганізаванай злачыннасці, рабаванняў, страху і тэрору. Іерарх адзначае, што многія хрысціяне “не падтрымліваюць пратэстаў насельніцтва” баючыся распаду дзяржавы. На думку Грыгорыя ІІІ стан хрысціян асабліва невызначаны ва ўмовах склаўшайся сітуацыі. “Хрысціяне будуць першымі ахвярамі гэтых рэвалюцый, асабліва ў Сірыі”, - мяркуе Патрыярх.








All the contents on this site are copyrighted ©.