2011-05-06 13:46:22

Джым Кавізэл: на ўзбочыне кіно пасля “Пакутаў Хрыста”


RealAudioMP3 “Роль Езуса ў фільме Мэла Гібсана “Пакуты Хрыста” перашкодзіла маёй кар’еры як акцёра, але я ніколькі не шкадую аб гэтым. Наадварот, яна стала вялікай магчымасцю ўмацаваць маю веру”, распавёў амерыканскі акцёр Джым Кавізэл ў інтэрв’ю выданню Daily Mail. “Гібсан мяне папярэджваў, што будзе цяжка. Ужо на здымках фільма ў мяне трапіла маланка і я пашкодзіў плячо падчас працы над сцэнай укрыжавання. - сказаў Кавізэл - Пасля выхаду фільма на экраны і ў выніку шматлікіх дыскусій аб ім, усё больш людзей у Галівудзе пачалі закрываць перад мной дзверы. Так, паступова, я апынуўся на ўзбочыне кінематографа. Я разумеў, што так магло адбыцца і гэта быў мой свядомы выбар. Як католіка і акцёра”.

Джым Кавізэл, які перад “Пакутамі Хрыста” зняўся ў фільмах “Граф Монтэкрыста”, “Вочы Анёла”, “Тонкая чырвоная лінія”, лічыўся новай зоркай амерыканскага кіно. Аднак з 2004 г. ён стаў ахвярай нападак з боку шматлікіх СМІ за ўдзел у фільме на рэлігійную тэматыку.

У сваім інтэрв’ю акцёр узгадвае, што ў сакавіку 2004 г., ён разам са сваёй сям’ёй быў прыняты на аўдыенцы папам Янам Паўлам ІІ. “Я размаўляў з папам некалькі мінут і ў гэты час я адчуваў сябе ў абдымках Бога. Гэта падзея вельмі ўмацавала маю веру”, успамінае Джым Кавізэл.








All the contents on this site are copyrighted ©.