2011-05-06 10:52:47

Ватыкан: канцэрт да гадавіны Пантыфікату Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 5 мая вечарам у Ватыкане адбыўся кацэрт у гонар Святога Айца, прымеркаваны да дня нараджэння Папы і шостай гадавіны яго Пантыфікату.

Выказваючы падзяку за гэты канцэрт Бэнэдыкт ХVI звярнуў увагу на сапраўдны сэнс веры, які выражаны ў “Credo” Вівальдзі і “Stabat Mater” Расіні. Святы Айцец адзначыў, што слова “Credo” (“Веру”) азначае падцвярджэнне сапраўднага сэнсу той рэальнасці, якая з’яўляецца падтрымкай для нас і свету. “Яно азначае прыняцце гэтага сэнсу за трывалую аснову, на якой мы можам цвёрда стаяць; азначае ўсведамленне таго, што фундаментам ўсяго з’яўляемся не мы самі, але мы можам толькі яго прымаць”, сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа адзначыў, што хрысціянская вера не з’яўляецца верай “ў штосці”, але “верай ў Кагосці”, ў Бога, які аб’явіўся ў Езусе, і ў якім заключаны сапраўдны сэнс гэтага свету”. "Вера, якая разумееца такім чынам, заахвочвае ў сябе ўсяго чалавека, які імкнецца да Бога”, - дадаў Святы Айцец.

Кажучы, аб творы Вівальдзі, Пантыфік адзначыў, што кампазітар мэтанакіравана не ўключыў у партытуру сольных партый, каб паказаць адзінства Касцёла, што як супольнасць вернікаў вызнае сваю веру. “Маё" вызнанне веры ўключана ў “наша” вызнанне, вызнанне ўсёй хрысціянскай супольнасці”, падкрэсліў Святы Айцец.

Перад канцэртам Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Джорджо Напалітано. Падчас размовы яны абмеркавалі міжнародную сітуацыю, узгадалі беатыфікацыю Яна Паўла ІІ і 150-ю гадавіну аб’яднання Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.