2011-05-05 13:11:45

Бэнэдыкт XVI да Папскай біблійнай камісіі: праўда і натхненне, гэта фундамент для інтэрпрытацыі Святога Пісання


RealAudioMP3 5 мая Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне членам Папскай біблійнай камісіі з нагоды штогадовай пленарнай асамблеі, гэтай установы, якая праходзіць пад тэмай “Натхненне і праўда Бібліі”.

Пантыфік адзначыў, што ключавое значэнне для таго, каб выразіць Божае Слова чалавечымі словамі, мае менавіта натхненне. “Сапраўды, інтэпрытацыя Святога Пісання, што змяньшае ці забываецца аб натхненні, губляе найважнейшую характарыстыку, якой з’яўляецца яго Боскае паходжанне. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Такая інтэрпрытацыя не перакладае і не дае магчымасць перакласці Божае слова на чалавечыя словы, і таму губляе каштоўнейшый скарб, які змяшчае для нас Святое Пісанне”.

Папа таксама сказаў, што тэма натхнення “вельмі блізка звязана з тэмай праўды Пісання”. “Праз Свае словы, Бог хоча перадаць нам усю праўду аб сабе самім і сваім плане збаўлення чалавецтва. - падкрэсліў Святы Айцец - Заданне ўсё больш пазнаваць праўду Святых кніг адпавядае заданню лепш пазнаваць Бога і таямніцу Яго збаўчай волі”.

У сваім пасланні Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Папская біблійная камісія паклікана ўнесці свой спецыфічны і важны ўклад у паглыбленне разумення Святога Пісання. “Фундаментальным для жыцця і місіі Касцёла з’яўляецца тое, каб святыя тэксты былі разуметы згодна са сваёй прыродай: натхненне і праўда з’яўляюцца менавіта асноўнымі характарыстыкамі гэтай прыроды”, сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.