2011-05-05 11:22:55

Апостальская сталіца асудзіла злачынствы канадскага біскупа


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца апублікавала спецыяльны камунікат ў сувязі з прызнаннем былога канадскага біскупа дыяцэзіі Антагоніш Раймонда Лагея ў захоўванні матэрыялаў з выявамі дзіяцячай парнаграфіі. У верасні 2009 г. гэты каталіцкі іерарх падаў у адстаўку.

У сваім паведамленні Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, адзначыў, што “Каталіцкі Касцёл асуджае сэксуальнае выкарыстанне асобы ў любой яго форме, асабліва калі яно тычыцца непаўналетніх”. “Хоць судовы працэс яшчэ працягваецца, Апостальская Сталіца будзе надалей прытрымлівацца кананічнай працэдуры, прадугледжанай ў такіх выпадках, якая дазволіць ужыць адпаведныя дысцыплінарныя ці пакаральныя меры”, сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.