2011-05-04 08:38:59

Рым: Мітрапаліт Філарэт прымае ўдзел у экуменічным форуме


RealAudioMP3 4 мая ў Рыме праходзіць экуменічны форум пад назвай “Дар старасці. Праваслаўныя і католікі на шляху міласэрнасці”, у якім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўляецца дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Супольнасць св. Ігідзія”. У форуме удзельнічаюць таксама кардынал Курт Кох, кіраўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

У ранішнім пасяджэнні з дакладамі аб ролі старых людзей у гісторыі, у навучанні Айцоў Касцёла, аб іх месцы ў Бібліі і тэалогіі малітвы, выступілі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла: іерархі з Італіі, Румыніі і Украіны.

Падчас сённяшняй працы форума, удзельнікамі будзе абмяркоўвацца тэма, натхнёная радком з Кнігі Мудрасці: “Не пагарджайце чалавекам, калі ён састарыцца”. Заключная частка сённяшняга экуменічнага спаткання ў Рыме будзе называцца “Вялікія старыя асвячоныя Духам”. Яна будзе прысвечана такім людзям, як Патрыярх Канстанцінопальскі Афінагор, благаслаўлёны папа Ян Павел ІІ, Патрыярх Маскоўскі Ціхан.








All the contents on this site are copyrighted ©.