2011-05-04 14:02:12

Новыя члены Швейцарскай гвардыі прымуць прысягу


RealAudioMP3 6 мая 34 рэкруты Швейцарскай гвардыі прымуць ўрачыстую прысягу на вернасць Святому Айцу. На ўрачыстасці, якая адбудзецца ў Ватыкане будуць прысутнічаць некаторыя кардыналы, прадстаўнікі Рымскай Курыі і каля 3 тысяч гасцей. Пасля св. Імшы, якая адбудзецца ў базыліцы св. Пятра, адбудзецца ўшанаванне памяці загінуўшых гвардзейцаў, пасля чаго новыя рэкруты прымуць урачыстую прысягу.

Новыя члены Папскай Швейцарскай гвардыі прымаюць прысягу на вернасць Пантыфіку 6 мая. У гэты дзень у 1527 г. Рым быў захоплены і разбураны войскамі імператара Карла V. Дзякуючы гераізму швейцарскіх салдатаў папа Клімент VII здолеў укрыцца ў замку Святога Анёла і не трапіць у палон. У яго абароне падчас няроўнага бою на прыступках базылікі св. Пятра, загінула 147 з 189 гвардзейцаў.

Кандыдаты на службу ў Папскай гвардыі павінны быць католікамі, родам са Швейцарыі. У момант прыняцця прысягі яны павінны быць нежанатымі, мець выдатную рэпутацыю, і быць ва ўзросце ад 19 да 34 гадоў. Служба ў Швейцарскай гвардыі працягваецца два гады з магчымасцю падаўжэння тэрміну.








All the contents on this site are copyrighted ©.