2011-05-04 13:40:48

Бэнэдыкт XVI аб хрысціянскай малітве


RealAudioMP3 “Маліцца – гэта значыць размаўляць з Богам”, сказаў падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI. 4 мая Святы Айцец распачаў новы цыкл катэхезаў прысвечаных тэме малітвы, “малітвы, якой нас навучыў Езус Хрыстус і працягвае навучаць Касцёл”. “Разам з першымі апосталамі, з пакорай і даверам звернемся да нашага Настаўніка са словамі: “Пане навучы нас маліцца”, сказаў да сабраных на плошчы св. Пятра Папа.

“У наступных катэхезах, разважаючы над Святым Пісаннем, вялікай спадчынай Айцоў Касцёла, настаўнікаў духоўнасці, літургіі, паспрабуем навучыцца больш плённа перажываць нашы адносіны з Панам. Мы добра ведаем, што малітве заўсёды трэба вучыцца; нават тыя хто з’яўляецца вельмі свядомым у духоўным жыцці адчуваюць патрэбу звярнуцца да школы Езуса, каб навучыцца маліцца па-сапраўднаму. Мы атрымалі першы ўрок ад Пана дзякуючы Яго ўласнаму прыкладу. Евангеллі нам апісваюць, што Езус вёў вельмі блізкі дыялог са сваім Айцом: гэта глыбокае адзінства таго, хто прыйшоў у свет не для таго, каб чыніць сваю волю, але волю Айца, які адправіў Яго каб збавіць людзей”.

Папа адзначыў, што ў сваёй першай катэхезе, як ва ўводзінах, ён хоча пазнаёміць нас з некаторымі прыкладамі малітвы, якія існавалі ў старажытных культурах. Пантыфік падкрэсліў, што гэта неабходна для таго каб убачыць, што амаль заўсёды чалавек узносіў свае малітвы да Бога. Святы Айцец прывёў прыклады старажытнаегіпецкіх і месапатамскіх малітваў. “Яны з’яўляюцца выразамі таго, што чалавек заўсёды трываў у пошуку Бога, адчуваў Яго і нават Яго “міласэрнасць і дабрыню”, сказаў Бэнэдыкт XVI.

“У язычніцкай рэлігіі старажытных грэкаў назіраецца вельмі важная эвалюцыя. - адзначыў Пантыфік - Малітвы, хоць і заставаліся заклікамі аб Божай дапамозе ў штодзённым жыцці, аднак таксама ўтрымлівалі ў сябе заклікі, якія вернік узносіў, каб паглыбіць свае адносіны з Богам і стаць лепшым”. “У старажытных грэцкіх трагедыях, нават сёння, праз 25 стагодзяў, мы знаходзі малітвы, якія выражаюць жаданне пазнаваць Бога і ушаноўваць Яго веліч”, сказаў Папа.

“Таксама і ў рымлянаў, якія збудавалі вялікую Імперыю ў якой нарадзілася і распаўсюдзілася хрысціянства, малітва, негледзячы на тое, што часта ўзносілася з пэўнай карысцю і была звязана з просьбай аб Божай абароне для грамадства, была праявай асабістага пакаяння, праслаўлення і падзякі, - адзначыў Бэнэдыкт XVI - Сведкам такой малітвы быў Апелей, адзін з аўтараў, які жыў у ІІ ст. пасля нараджэння Хрыста ў рымскай Афрыцы. У сваіх творах ён паказвае незадаволенасць сваіх сучаснікаў традыцыйнымі рэлігіямі і жаданне больш аўтэнтычных адносінаў з Богам”. Яшчэ адзін прыклад, які прывёў Пантыфік датычыўся асобы, імператара Марка Аўрэлія, філосафа, які шмат разважаў аб стане і прыродзе чалавечай асобе. “Марк Аўрэлій сцвярджаў, што неабходна маліцца каб усталяваць плённае супрацоўніцтва паміж дзеяннямі Бога і чалавека. - сказаў Святы Айцец - У сваіх успамінах ён пісаў: “Хто табе сказаў, што богі нам не дапамагюць нават у тым, што залежыць ад нас? Пачні маліцца і ўбачыш”. Гэта парада імператара-філосафа сапраўды выкарыстоўвалася шматлікімі пакаленнямі людзей перад нараджэннем Хрыста, паказваючы такім чынам, што чалавечае жыццё без малітвы, якая адкрывае наша існаванне на таямніцу Бога, становіцца пазбаўленай сэнса і падтрымкі”. Папа адзначыў, што “ў кожнай малітве, заўсёды выражаецца праўда аб чалавеку, які з аднаго боку пераджывае слабасці і галечу, і таму просіць дапамогі ў Неба, і з іншага, валодае незвычайнай годнасцю, таму што молячыся, становіцца здольным увайсці ў адзінства з Богам”.
Дарагія сябры, з прыкладаў малітваў якія паходзяць з розных гістарычных эпохаў і цывілізацый становіцца відавочна, што чалавек заўсёды ўсведамляў свой стан, як стварэння і сваю залежнасць ад Таго, хто з’яўляецца адначасова Вышэйшым і крыніцай усіх дабротаў. Людзі розных часоў моляцца, таму што ўсведамляюць, што неабходна пытацца аб сэнсе свайго існавання. Яно застанецца цёмным і незразумелым, калі не ўваходзіць у адносіны з таямніцай Бога і яго плану аб гэтым свеце. У чалавечым жыцці заўсёды сустракаюцца зло і дабро, пакуты, радасць і прыгажосць. Яны натхняюць нас да таго, каб прасіць Бога аб свеце і ўнутранай сіле, якія дапамагаюць нам і нараджаюць надзею, што пераўзыходзіць нават смерць. Язычніцкія рэлігіі застаюцца заклікам, які ад зямлі чакае голаса Неба.

Бэнэдыкт XVI сказаў, што ў прыкладах малітваў розных культур можна ўбачыць сведчанне рэлігійнага вымярэння і жадання Бога, запісанага ў сэрцы кожнага чалавека, і якое дасягае кульмінацыі ў Старым і Новым Запаветах. “Божае Адкрыццё, ачышчае і напаўняе сабой натуральную тугу чалавека па Богу, прапануючы яму, у малітве, магчымасць глыбокіх адносінаў з Айцом, які ёсць у Небе”. - адзначыў Святы Айцец. “На пачатку гэтага нашага шляху ў школе малітвы яшчэ раз папросім Пана, каб Ён асвяціў наш розум і нашыя сэрцы і каб нашы адносіны з Ім, у малітве станавіліся больш інтэнсіўнымі, блізкімі і сталымі”, - сказаў на заканчэнне сённяшняй катэхезы Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.