Ян Павел ІІ хацеў правесці Дні моладзі ў Маскве і Пекіне
“Ян Павел II хацеў,
каб Сусветныя дні моладзі прайшлі ў Маскве і Пекіне”, - сказаў Папскі вікарый для
Рымскай дыяцэзіі, кардынал Агосціна Валіні, спасылаючыся на сваю размову з Папам у
2000 г.
2 мая падчас цырымоніі надання імя Яна Паўла ІІ адной з плошчаў рымскага
універсітэта “Tor Vergata”, кардынал Валіні прызнаўся прысутным , што ў 2000 г., на
заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Рыме, Святы Айцец запрасіў яго на абед. “Гэта
была нагода, каб сказаць Папе, што ў рымскай сустрэчы прыняло ўдзел 2 мільёны 400
тысяч маладых людзей”, - адзначыў кардынал.
“Калі Ян Павел ІІ даведаўся аб
колькасці ўдзельнікаў сустрэчы, сказаў мне: “Молімся да Пана, каб дзень моладзі прайшоў
таксама ў Маскве і Пекіне”, - сказаў кардынал Валіні, нагадваючы аб сталіцах двух
краін, якія Ян Павел ІІ ніколі не змог наведаць.