2011-05-03 13:49:18

Цэнтр Сімона Візенталя ўшануе памяць Яна Паўла II


RealAudioMP3 З нагоды беатыфікацыі Яна Паўла II, Цэнтр Сімона Візенталя ў Лос-Анджэлесе хоча прысвяціць благаслаўлёнаму Папе месца ў пастаяннай экспазіцыі “Музея талерантнасці". Яна уключыць у сябе асноўныя моманты яго "гістарычнага сяброўства і салідарнасці з яўрэйскім народам". У сакавіку гэтага года Цэнтр узнагародзіў памерлага ў 2005 г. Пантыфіка медалём за адвагу, які быў перададзены ў Нью-Ёрку Апостальскаму нунцыю ў Злучаных Штатах, арцыбіскупу Пьетра Самба.

"Папа Ян Павел II заўсёды захоўвае спецыяльнае ганаровае месца ў сэрцах яўрэяў ва ўсім свеце", - сказаў заснавальнік і дырэктар Цэнтра Сімона Візенталя рабін Марвін Хір. Падчас двух прыватных аўдыенцый ён пазнаў "выключнасць гэтага вялікага чалавека", яго чалавечае цяпло ў адносінах да іншых і асаблівую сімпатыю да кожнага, хто перажыў Халакост.

Ян Павел II застанецца ў памяці як чалавек, які ўзяў новы курс у часта бурных адносінах паміж Касцёлам і юдаізмам, сказаў Хір. "Ён быў першым Папам у 2000-гадовай гісторыі Касцёла, які маліўся ў сінагозе, упершыню пабываў у канцлагеры і прызнаў Дзяржаву Ізраіль".

Цэнтр Сімона Візенталя з'яўляецца адной з найбуйнейшых міжнародных яўрэйскіх арганізацый па правах чалавека, да якой належаць каля 400 тыс. сем'яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.