2011-05-02 13:13:25

Пленарная сесія Папская біблійнай камісіі


RealAudioMP3 З 2 па 6 мая ў Ватыкане праходзіць штогадовая пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі. Працамі форума кіруе кардынал Уільям Ёзэф Левада, старшыня камісіі. Сёлетні форум прысвечаны тэме: “Натхненне і праўда ў Бібліі”.

Напачатку прац камісія праверыць якім чынам тэма натхнення і праўды паказана ў Святым Пісанні. У адпаведнасці з індывідуальнымі кампетэнцыямі, кожны член Папскай біблійнай камісіі зробіць свой даклад на гэту тэму, якая затым будзе абмяркоўвацца сумесна членамі асамблеі.








All the contents on this site are copyrighted ©.