2011-05-02 15:14:53

Кс. Ламбардзі: Бен Ладэн адказны за распаўсюджванне нянавіці


RealAudioMP3 1 мая было распаўсюджана паведамленне аб смерці Асамы Бен Ладэна, які быў вядомы як замоўца тэракту 11 верасня 2001 г. у Нью-Ёрку. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы заявіў, што “Асама Бен Ладэн адказны за распаўсюджванне нянавіці і падзелаў паміж народамі. Ён прычыніўся да смерці многіх людзей. Для гэтых мэтаў ён выкарыстоўваў рэлігію”. Кс. Ламбардзі адзначыў, што “у абліччы смерці чалавека, хрысціянін ніколі не бывае шчаслівым, і павінен задаць пытанне аб адказнасці за гэта перад Богам і чалавецтвам. Хрысціянін спадзяецца і ўдзельнічае ў тым, каб ніякае здарэнне не стала нагодай да павелічэння нянавісці”.

Сваё меркаванне наконт паведамлення аб смерці сусветна вядомага тэрарыста выказаў таксама Арцыбіскуп Ісламабаду Энтані Руфін. Ён адзначыў, што “у душы хрысціяніна ніколі няма радасці з прычыны смерці чалавека, нават калі ён вораг. У сувязі са смерцю Бен Ладэна, - сказаў іерарх - хачу нагадаць найвялікшую хрысціянскую запаведзь: любіце ворагаў вашых”.

Ён заявіў, што “жадае выказаць абсалютную павагу да ісламу і ўсіх мусульман Пакістана”, з якімі “магчыма весці дыялог і супрацоўніцтва ў пабудове мірнага грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.