2011-05-02 14:42:13

Візіт арцыбіскупа Вэльё ў Аўстралію


RealAudioMP3 З 2 па 14 мая з візітам у Аўстраліі прабывае арцыбіскуп Антоніё Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Гэта першы візіт главы гэтай ватыканскай дэкастэрыі ў гэту краіну. Ён сустрэнецца з капеланамі, якія вядуць душпастырскую працу сярод эмігрантаў і ўцекачоў, якіх прыняла Аўстралія. Візіт ватыканскага іерарха мае асаблівае значэнне. Падчас яго арцыбіскуп Вэльё пазнаёміцца з працай капеланаў, якая ўпісваецца ў шырокі кантэкст сацыяльнага навучання Касцёла.

Арцыбіскуп Вэльё прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Аўстраліі, запланаваным 11 мая ў “Цэнтры Мэры Маккілап”, дзе знаходзіцца парэшткі першай аўстралійскай святой.







All the contents on this site are copyrighted ©.