2011-05-02 14:31:07

Бэнэдыкт XVI прыняў Прэзідэнта Польшчы


RealAudioMP3 2 мая, у першай палове дня, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага. Як паведамляе прэс-служба Апостальскай Сталіцы, Прэзідэнт жадаў выказаць падзяку ад імя польскага народа за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла II.

Было падкрэслена, што доўгі Пантыфікат благаслаўлёнага Яна Паўла II стаў зваротным пунктам не толькі для Польшчы, але для ўсяго свету. Браніслаў Камароўскі таксама адзначыў, што навучанне і дзейнасць благаслаўлёнага Папы, якія падкрэслівалі годнасць чалавечай асобы і непарушнасць чалавечага жыцця, па-ранейшаму актуальныя і маюць далёка ідучыя наступствы.







All the contents on this site are copyrighted ©.