2 мая іерархі і святары з Беларусі будуць канцэлебраваць св. Імшу на плошчы св. Пятра
2 мая на плошчы св.
Пятра адбудзецца св. Імша падзякі за беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, якую ўзначаліць Дзяржсакратар
Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ. У канцэлебрацыі Эўхарыстыі
прымуць удзел каталіцкія іерархі з Беларусі: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш
Кандрусевіч, Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін,
дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, а таксама Архімандрыт
Сяргей Гаек, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі.
Св. Імша
падзякі за беатыфікацыю стане першай літургіяй у гонар благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.
У музычным суправаджэнні прымуць удзел “Аб’яднаны польскі хор” з Варшавы а таксама
Сімфанічны аркестр Польскага радыё з Катавіцаў. Перад св. Імшой на плошчы св. Пятра
адбудзецца чытанне паэтычных твораў Яна Паўла ІІ.