2011-04-30 15:45:38

Італьянская медсястра аб апошніх хвілінах жыцця Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 29 красавіка кафедра сацыяльных камунікацый Папскага ўніверсітэта св. Крыжа ў Рыме арганізавала форум прысвечаны Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ. Падчас мерапрыемства медсястра Рыта Мэльёрын, супрацоўніца рымскай клінікі “Джэмэллі” расказала аб апошніх момантах жыцця будучага благаслаўлёнага.

“Мяне выклікалі раніцай 2 красавіка, - падзялілася сваімі ўспамінамі медсястра - Папа чакаў мяне. Я прывітала Святога Айца і сказала, што сёння сонечнае надвор’е. Ён глянуў на мяне, але не падазроным зрокам, якім ён глядзеў калі хацеў ведаць нешта аб стане свайго здароўя, але вельмі пяшчотна”.

“Я сказала арцыбіскупу Станіславу Дзівішу, што пад вокнамі пастачянна чутны спевы вернікаў. Ён адказаў, - узгадвае медсястра,- што “калі айцец памірае, ён хоча каб усе дзеці былі побач”.

Рыта Мэльёрын расказала, што падчас св. Імшы, якая адбывалася ў прысутнасці паміраючага Пантыфіка, Ян Павел ІІ быў яшчэ ў прытомнасці і “памёр вельмі спакойна”. “Напачатку мы не пачулі яго дыхання, хоць на маніторы сэрца яшчэ білася. Яно спынілася толькі праз некаторы час”, расказала медсястра.








All the contents on this site are copyrighted ©.