2011-04-30 17:17:59

Святая Зямля чакае беатыфікацыі Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Каталіцкія іерархі Святой Зямлі, ў лісце скіраваным да вернікаў, звяртаюць увагу на тое, што беатыфікацыя Яна Паўла ІІ асаблівым чынам хвалюе чалавецтва, таму што ён з’яўляецца благаслаўлёным і святым нашых дзён.

“Мы сустракаліся з ім, як з пілігрымам, - гаворыцца ў дакуменце. Ён з’яўляецца для нас прыкладам веры, дыялогу і супакою, нязломным сведкам і чалавекам цярпення. Мы слухалі яго словы, якія нас умацоўвалі ў веры і надзеі”. “З ім,- мы абмяркоўвалі ўсе радасці, цярпенні і надзеі нашых дыяцэзій і нашага народу”, - адзначаюць іерархі.

Напярэдадні беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у Іерусаліме і Бэтлееме, адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі плённага перажывання гэтай падзеі. У Назарэце, у базыліцы Звеставання, а таксама ў Аммане, у цэнтры Каралевы Супакою, вернікі і пілігрымы будуць удзельнічаць у малітоўным чуванні.

На цырымоніі беатыфікацыі ў Рыме будзе прысутнічаць дэлегацыя святароў і вернікаў са Святой Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.